Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

4 года назад
Открыть в
За нашу і вашу свабоду! Сёння Рэспубліка Польшча адзначае сваё галоўнае дзяржаўнае свята – 104 гады з дня вяртання незалежнасці. Павел Латушка стаў ганаровым госцем урачыстых мерапрыемстваў па запрашэнні Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, дзе перадаў польскаму лідэру словы віншавання ад імя Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі. Гэта запрашэнне не банальная ветлівасць і не пратакол. Гэта, без перабольшання, высокае прызнанне гістарычнага сяброўства паміж беларускім і польскім народамі, прызнанне ахвяр і намаганняў дэмакратычнай супольнасці ў барацьбе за незалежнасць і будучыню Беларусі – свабоднага, надзейнага, зразумелага, дружалюбнага партнёра і суседа з агульнымі каштоўнасцямі ў агульным еўрапейскім доме. "Я веру, што мы ўсе тут - краіны Балтыі, члены NATO, я веру, што ёсць нашы саюзнікі з поўдня, я веру, што многія сябры з Украіны таксама па духу сёння з намі, але таксама тут нашы сябры і суседзі з Беларусі, з глыбокім жаданнем свабоднай і суверэннай дзяржавы." – падкрэсліў у сваёй прамове Анджэй Дуда. Прэзідэнт Польшчы ў гутарцы з Паўлам Латушкам адзначыў, што Польшча заўсёды падчас міжнародных перамоў і сустрэч узгадвае важнасць падтрымкі беларусаў у барацьбе за незалежнасць. Павел Латушка ў размове выразіў надзею, што ў бліжэйшы час адбудзецца сустрэча прэзідэнтаў Польшчы, Літвы, Украіны і Беларусі. І на гэтай сустрэчы напэўна не будзе вусатага здрадніка беларускага народа. Словы падтрымкі дэмакратычнай супольнасці беларусаў, якая змагаецца за свабоду сваёй краіны, выказаў падчас размовы з Паўлам Латушкам ганаровы госць урачыстасці Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. У той час, як Лукашэнка і ягоны рэжым знішчаюць сумесную гістарычную спадчыну, а таксама культуру нашых суседзяў, мы заяўляем: для нас гонар падзяліць з народам Польшчы святкаванне Дня Незалежнасці дзяржавы, якая вырвалася, як і Літва, з кайданоў "рускамірскай" камуністычнай дэспатыі. Дэспатыі, з кайданоў якой пакуль не вырвалася, але абавязкова вырвецца Беларусь. Падчас урачыстасцяў Павел Латушка правёў размовы з Міністрам замежных спраў Польшчы Збігневам Раў, кіраўніком Бюро Нацыянальнай Бяспекі Паўлам Солахам, Міністрам унутраных спраў Марыўшам Каміньскім, амбасадарамі ЗША, Кітая, Украіны, Фінляндыі, Швецыі, Чэхіі, Латвіі, Літвы і Малдовы. Жыве Беларусь!