Ответы на вопросы
В воскресенье состоялся стрим Павла Латушко, в ходе которого политик ответил на волнующие беларусов вопросы. Поскольку вопросов было много, не на все из них удалось ответить в заявленное время.
Сегодня мы публикуем ответы на вопросы, на которые не хватило времени в прямом эфире.
Чаму ў такі адказны і прыдатны час цяжка ідзе аб'яднанне апазіцыі? Што рабіць для паскарэння гэтага працэсу?
Упершыню ў навейшай гісторыі Беларусі быў створаны альтэрнатыўны інстытут улады – Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі, які стварае магчымасць каардынаваць дзеянні, накіраваныя як унутр Беларусі, так і ў знешняй камунікацыі.
Адным з важных інстытутаў, які таксама можа паспрыяць аб’яднанню, з’яўляецца Каардынацыйны савет, які рэфармуецца ў гэтыя дні і павінен аб'яднаць дэмакратычную грамадзянскую супольнасць нашай краіны і яе інтэлектуальны патэнцыял, стаць альтэрнатывай падкантрольнаму Лукашэнку парламенту.
Как избежать втягивания Беларуси в открытую войну с Киевом и не отправлять своих граждан на эту "военную операцию"? Как можно избежать внутреннего конфликта, гражданской войны, при таком раздрае населения за влияние на страну между Россией и Западом, без кровавых потерь граждан?
Единственный вариант избежать втягивания Беларуси в войну – убрать режим Лукашенко. Если не будет Лукашенко, то внутренний конфликт в обществе быстро разрешится, поскольку единственной силой, которая пытается эскалировать этот конфликт и усиливает уровень нетерпимости в обществе – это режим Лукашенко и его хунта.
Як ставіцеся да сілавога сцэнару ў Беларусі?
Лічу, што гэта самы апошні варыянт развіцця падзей, якога варта пазбегнуць, але разам з тым – у комплекснай барацьбе з рэжымам неабходны моцны сілавы кампанент. І зараз гэты кампанент нашага дэмакратычнага руху фармуецца і ўзмацняецца. Гэта патрэбна для таго, каб пазбегнуць непасрэдна сілавога сцэнару. Калі мы будзем моцнымі і будзем мець адпаведны рэсурс, то ёсць магчымасць, што гэтая сіла дазволіць пазбегнуць сілавога сцэнару.
Знаходзячыся ў эміграцыі, жадаю быць карысным дэмакратычнай Беларусі і далучыцца да валанцёрскай дзейнасці Пераходнага Кабінета. Магчыма, вялікая колькасць людзей жадаюць быць карыснымі ў справе прыцягнення да адказнасці здраднікаў Беларусі. Куды патрэбна звярнуцца?
Вялікі дзякуй за жаданне дапамагаць дэмакратычнай Беларусі. Звяртайцеся, калі ласка, у чат-бот Народнага антыкрызіснага ўпраўлення @nau_by_bot. Напрыклад, зараз нам патрэбна скласці спісы супрацоўнікаў пракуратуры, якія датычныя да парушэнняў правоў беларусаў для падачы ў санкцыйныя спісы ЕС і іншых партнёраў. Калі ў Вас ёсць жаданне дапамагчы нам, пішыце ў чат-бот.
Ключевые моменты прямого эфира: https://youtu.be/9D5UtQlaWmgЗапись прямого эфира:https://bit.ly/3thRUqs