Дыпламаты рэжыму прызнаюць, што дзеянні Лукашэнкі вядуць да страты незалежнасці Беларусі
Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады Павел Латушка 3-4 лістапада правёў шэраг міжнародных сустрэч з прадстаўнікамі Германіі, Канады, Літвы, Польшчы і Францыі, галоўнымі мэтамі якіх было:
– вяртанне Беларусі ў міжнародны парадак;
– недапушчальнасць сыходу Лукашэнкі ад адказнасці за рэпрэсіі і саўдзел у агрэсіі супраць Украіны.
У ходзе сустрэчы з намеснікам кіраўніка Бундэстага Катрын Герынг-Экардт абмеркаваны і дасягнуты дамоўленасці:
– Бундэстаг выступае за важнасць падтрымкі незалежнасці і суверэнітэту Беларусі;
– гатоўнасць актывізаваць у Германіі працу па пытанні ўніверсальнай юрысдыкцыі – крымінальнай адказнасці асоб, вінаватых у гвалце супраць беларусаў;
– пашырэнне санкцый і вонкавага ціску на рэжым Лукашэнкі.
Падчас сустрэчы ў МЗС Польшчы абмеркавалі:
– пашырэнне кантактаў з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам Беларусі;
– арганізацыю сустрэч у пракуратуры Польшчы па пытаннях універсальнай крымінальнай юрысдыкцыі;
– перададзеныя прапановы ў чарговы пакет санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, які будзе разгледжаны ў сярэдзіне лістапада;
– Лукашэнку павінен быць вылучаны ўльтыматум аб недапушчэнні размяшчэння тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі;
– арганізацыю сустрэчы ў Міністэрстве аховы здароўя Польшчы па пытанні легалізацыі беларускіх лекараў, якія вымушана пакінулі Беларусь;
– арганізацыю сустрэчы ў Міністэрстве адукацыі Польшчы па пытаннях прызнання беларускіх дыпломаў у Польшчы ў сувязі з скасаваннем па ініцыятыве рэжыму адпаведнага двухбаковага міжурадавага пагаднення.
У ходзе сустрэчы з Фрэдэрыкам Пеці, намеснікам старшыні камісіі па пытаннях ЕС Нацыянальнай асамблеі Францыі:
– абмеркавалі прадстаўленне Кабінета ў Францыі;
– дамовіліся аб правядзенні ў профільнай камісіі Нацасамблеі Францыі слуханняў па сітуацыі ў Беларусі.
Падчас сустрэчы з Часовым павераным у справах Канады ў Польшчы і ў Беларусі (па сумяшчальніцтве) Джанэт Сотэнэр абмеркавалі:
– прадстаўленне Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі ў Канадзе;
– маючы адбыцца візіт кіраўніка Кабінета Святланы Ціханоўскай у Канаду;
– пашырэнне персанальных санкцыйных спісаў;
– прызнанне КДБ і ГУБАЗіК МУС тэрарыстычнымі арганізацыямі. Канадскі бок вывучыць прававыя магчымасці такога рашэння.
Падчас сустрэчы з амбасадарам Літвы ў Польшчы Эдуардасам Барысавасам:
– абмеркавана пытанне прыняцця пры падтрымцы Літвы чарговага пакета санкцый супраць прадстаўнікоў рэжыму.
На гэтым тыдні запланаваны працяг інтэнсіўных кантактаў Паўла Латушкі з прадстаўнікамі краін Еўрапейскага саюза.
Суразмоўцы таксама падчас сустрэч адзначалі беспаспяховыя спробы прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі ўсталяваць кантакты з Захадам. "Чырвоная лінія" рэжымам пройдзеная, што не дазволіць дыктатару паўтарыць гісторыю "гандлю" з Захадам наўзамен на зняцце санкцый:
– рэжыму дадзены выразны сігнал аб жорсткіх наступствах за працяг падтрымкі агрэсіі Расіі супраць Украіны;
– дыпламаты рэжыму неафіцыйна прызнаюць у размовах, што рэжым Лукашэнкі вядзе да страты суб'ектнасці Беларусі і яна на вачах страчвае суверэнітэт і незалежнасць, фактычна з'яўляючыся інструментам у гульні і прыдаткам Расіі.