Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

4 года назад
Открыть в
Беларусь будзе жыць, нягледзячы на жаданне злачынных дыктатараў і ідэолагаў знішчыць нашу нацыю Павел Латушка выступіў на мерапрыемстве ў Музеі Вольнай Беларусі, прысвечаным прэзентацыі новага выдання кнігі "(Не)расстраляныя". https://youtu.be/ox0ldLThZPo Расія з’яўляецца пагрозай беларускай дзяржаўнасці і беларускай нацыі. Тыя, хто былі расстраляныя ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, былі знішчаны ў першую чаргу за тое, што яны былі беларусамі. І загад гэты быў адданы з Масквы. Але, каб на нацыянальным узроўні зразумець гэтую пагрозу, патрэбна пераасэнсаванне мінулага. Такое мерапрыемства, як сёння фарміруе сапраўдную нацыянальную культуру гістарычнай памяці. Часам трагічную і траўматычную, але нашую. І як бы злачынныя ідэалогіі, рэжымы, дыктатары не жадалі знішчыць беларускую нацыю і саму Беларусь, пакуль існуюць тыя, хто памятае як трагічныя, так і гераічныя старонкі нашай гісторыі, пакуль распавядаюць і пашыраюць веды пра іх – Беларусь будзе жыць! Таму сёння са смуткам на сэрцы, але і з вялікім гонарам за наш народ кажу: ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!