Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

4 года назад
Открыть в
Агонія цемрашальства лукашызму Міжурадавае пагадненне з Польшчай аб узаемным прызнанні дакументаў аб вышэйшай адукацыі павінна дзейнічаць яшчэ 12 месяцаў. У нас ёсць гэты час, каб вырашыць задачу спрашчэння прызнання беларускіх дыпломаў у Польшчы. Памятаю, як браў удзел у падрыхтоўцы і падпісанні гэтага пагаднення, калі ў 2005 годзе працаваў Паслом Беларусі ў Варшаве. Што сёння азначае дэнансацыя гэтага дагавора? Калі коратка, школьныя атэстаты не будуць лічыць сапраўднымі без спецыяльнага пацверджання, а дыпломы – без настрыфікацыі. Згодна пунктаў 2-3 артыкула 10 Пагаднення, дакумент губляе сілу праз год. У нас ёсць год, каб паспрабаваць паўплываць на сітуацыю праз польскія ўлады. І ўсё-такі. Для чаго гэта трэба рэжыму? Калі адкінуць "Ідэалагічнае шалупінне", – каб спыніць уцечку кадраў. Лукашэнку не патрэбна прагрэсіўная і таленавітая моладзь. Калі перспектыўны выпускнік беларускай школы з'едзе за якаснай адукацыяй у Еўропу, то, верагодна, ужо не вернецца. Калі вернецца, – будзе "сапсаваны" еўрапейскімі каштоўнасцямі і незалежнымі поглядамі. Паслухмяная безаблічная маса, якая махае граблямі на суботніку і не задае пытанняў – такой дыктатура ўяўляе сабе ідэальную беларускую моладзь. Думаючы чалавек – пагроза рэжыму – "пратэстны кантынгент", гатовы да грамадзянскай актыўнасці. Высокакваліфікаваны спецыяліст – пагроза эканоміцы. Нішто не ўтрымае яго ў краіне, як толькі ён зразумее, што больш каштоўны за мяжой, чым дома. Адміністрацыя Лукашэнкі гэта разумее. І прымае меры: рабства размеркавання ў рэгіёны, армія пасля першай ступені адукацыі, разрыў адукацыйнага супрацоўніцтва з еўрапейскімі краінамі – усё для таго, каб як мага менш маладых людзей сутыкнулася з "атрутай" сапраўднай дэмакратыі. Мы таксама прымаем меры. Эпоха Лукашэнкі падыходзіць да канца. На гарызонце – эра новай Беларусі, для якой мы ўжо рыхтуем новыя кадры. Эра краіны, якой спатрэбіцца шмат маладых і таленавітых спецыялістаў – для дэмакратычных інстытутаў новай улады. Краіны, дзе сапраўдным каштоўнасцямі будуць розум, навыкі і чалавечы капітал – падмурак моцнай і здаровай нацыі, незалежнай і суверэннай краіны з Еўрапейскім выбарам.