Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

4 года назад
Открыть в
Сустрэча прадстаўнікоў Кабінета з дырэктарам дэпартамента МЗС Латвіі Па ініцыятыве латвійскага боку прайшла сустрэча прадстаўнікоў Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Паўла Латушкі і Аліны Коўшык з дырэктарам дэпартамента МЗС Латвіі Катарынай Платэрэ. У ходзе сустрэчы была прадстаўлена інфармацыя аб стварэнні Кабінета, яго мэтах, задачах і бягучай дзейнасці: – Павел Латушка агучыў падыходы Кабінета па забеспячэнні стабільнасці ў Беларусі ў пераходны перыяд, а таксама арганізацыі крымінальна-прававога пераследу Лукашэнкі і ягоных прадстаўнікоў, пашырэння персанальных санкцыяў у дачыненні да прадстаўнікоў рэжыму; – Аліна Коўшык вызначыла праблему, звязаную з захаваннем нацыянальнай культуры і адукацыі, а таксама прэзентавала дзеянні, якія прымаюцца Кабінетам супраць распаўсюджвання ідэалогіі "рускага свету" ў Беларусі, а таксама для каардынацыі дзейнасці беларускай дыяспары ў сферы культуры і адукацыі. Падчас сустрэчы асобна абмеркавана пытанне небяспекі, якая ствараецца для Беларусі і суседзяў у сувязі з планамі размяшчэння рэжымам Лукашэнкі расейскай ядзернай зброі ў Беларусі. Асаблівы акцэнт зроблены на пытанні важнасці недапушчэння ўвядзення групоўкі расійскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі, наступствах яе размяшчэння і пагроз незалежнасці Беларусі, што вынікаюць з гэтага, а таксама пагрозы агрэсіі ў дачыненні да Украіны з паўночнага напрамку. Была абмеркавана тэматыка важнасці ўключэння Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў у спіс асоб, якія пераследуюцца за злачынствы супраць чалавечнасці па фактах рэпрэсій у дачыненні да беларускага народа і за ваенныя злачынствы супраць украінскага народа. У ходзе сустрэчы абмеркавана тэма візавай палітыкі Латвіі ў дачыненні да беларусаў, легалізацыі грамадзян Беларусі – як тых, хто ўжо прыбыў на тэрыторыю Латвіі, так і тых, хто будзе вымушаны пакінуць Беларусь у сувязі з магчымым абвяшчэннем рэжымам Лукашэнкі мабілізацыі ў краіне.