Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

4 года назад
Открыть в
Святлана Ціханоўская адкрыла ў Бруселі Місію дэмакратычнай Беларусі. Кіраваць Місіяй будзе Уладзімір Астапенка, які прызначаны намеснікам прадстаўніка па замежных справах Абʼяднанага Пераходнага Кабінета Беларусі. «Я лічу, што гэта – гістарычная падзея, калі наш нацыянальны сцяг вяртаецца на палітычную мапу Еўропы, каб тут заўсёды гучаў голас беларусаў, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай агульнай еўрапейскай сям’і» – адзначыў Уладзімір Астапенка. Прадстаўніцтва дэмакратычнай Беларусі будзе абараняць нацыянальныя інтарэсы, правы і свабоды беларусаў, спрыяць дзейнасці беларускай дыяспары і выконваць функцыі амбасады свабоднай Беларусі.