Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру
https://youtu.be/HNirha4t5ms
Сёння Нобелеўскую прэмію міру атрымаў Алесь Бяляцкі. Алесь быў адным з ініцыятараў дэмакратычнага руху, які ўзнік у Беларусі ў сярэдзіне 1980-х гадоў. Ён прысвячае ўсё сваё жыццё справе дэмакратыі і міру ў сваёй краіне. Гэта чалавек, які многія гады змагаецца за правы чалавека ў Беларусі, за дэмакратычныя каштоўнасці і чалавечае жыццё.
У яго асобе ўзнагароджаны ўсе тыя, хто пацярпеў ад рэжыма і зараз знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах. Гэта азначае, што весь цывылізаваны свет памятае пра тое, што ў Беларусі знішчаюцца ўсе базавыя правы і свабоды, але галоўнае – памятае пра тых, хто іх бароніць амаль усё сваё жыццё.
Віншую праваабарончы цэнтр "Вясна", усіх беларускіх праваабаронцаў, усю беларускую грамадзянскую супольнасць. Гэтая ўзнагарода – вельмі важнае прызнанне для ўсіх беларусаў. Мір памятае пра той выбар, што зрабілі беларусы супраць дыктатуры і злачыннага рэжыма.
Лукашэнка зараз трымае ў вязніцы Нобелеўскага лаўрэята. Але я ўпэўнены, што Алесь Бяляцкі будзе вызвалены, як і ўсе палітвязні ў Беларусі, якіх на сённяшні дзень 1348. Беларусь будзе вольнай і дэмакратычнай, у якой кожны беларус будзе мець правы і свабоды не толькі на паперы, але і ў жыцці.