ADD IMAGES Павел Латушка(@latushka). У межах Варшаўскага форума па бяспецы Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы Ма
Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

4 года назад
Открыть в
У межах Варшаўскага форума па бяспецы Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэушам Маравецкім. У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліна Коўшык, Таццяна Зарэцкая, Аляксандр Азараў, Павел Латушка, якія былі прадстаўленыя ў сваіх новых пасадах польскаму боку. Ціханоўская і прадстаўнікі Кабінета распавялі пра прыярытэтныя напрамкі сваёй дзейнасці. У прыватнасці, былі абмеркаваныя такія тэмы, як: 🔘 абарона незалежнасці Беларусі перад абліччам пагрозы з боку Расійскай Федэрацыі; 🔘 запуск міжнароднага трыбунала і следстваў у дачыненні да асобаў, адказных за палітычна матываваныя злачынствы супраць беларусаў; 🔘 узмацненне санкцый да моманту, пакуль не пачнуць адбывацца дэмакратычныя перамены, не будуць вызваленыя палітвязні і расійскія войскі не пакінуць тэрыторыю Беларусі; 🔘 умацаванне беларускай культурнай ідэнтычнасці, як спосаб супрацьстаяння агрэсіўнай палітыцы Расіі ў дачыненні да суседніх дзяржаў.