ADD IMAGES Павел Латушка(@latushka). Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета сустрэліся з міністрам унутраны
Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

4 года назад
Открыть в
Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета сустрэліся з міністрам унутраных спраў Польшчы Марыюшам Каміньскім З боку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ўдзел у сустрэчы бралі: кіраўніца Святлана Ціханоўская, прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка, прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі, прадстаўнік па аднаўленню законнасці і правапарадку Аляксандар Азараў і прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Валер Сахашчык. Ціханоўская распавяла міністру пра планы дэмакратычных сілаў, пра сітуацыю з беларусамі ў Польшчы і пра дапамогу, якую беларусы аказваюць Украіне. Прадстаўнікі Кабінета распавялі пра працу ў сваіх напрамках. Міністр Марыюш Каміньскі запэўніў, што Польшча працягвае падтрымліваць беларускія дэмакратычныя сілы і Аб’яднаны Пераходны Кабінет пад кіраўніцтвам Святланы Ціханоўскай. Польскі бок таксама паведаміў аб зменах у польскім заканадаўстве, якія спрашчаюць побыт беларусаў у краіне, і працы рабочай групы па вырашэнні праблем беларусаў.