Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

4 года назад
Открыть в
Кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак: «Што б ні было пазначана ў мабілізацыйных павестках – не выконвайце таго, што там напісана» Святлана Ціханоўская: «З 24 лютага ідзе вайна: Расія напала на Украіну, знішчаючы і акупуючы ўкраінскія гарады, забіваючы мірных жыхароў. У Расіі пачалася мабілізацыя – гэта знак, што ў Крамля не атрымалася выканаць свой жахлівы план па знішчэнні Украіны. Яны не могуць адступіць, і зараз будуць ахвяраваць яшчэ большай колькасцю чалавечых жыццяў. Лукашэнка сказаў, нібыта ў Беларусі мабілізацыі не будзе. Але ўлічваючы ўсё, што ён зрабіў да гэтага – яму ўжо ніхто не верыць. І не проста так. Беларусам ужо пачалі прыходзіць позвы з так званымі «мабілізацыйнымі прадпісаннямі». Калі вам ужо прыйшла такая, што б ні было ў ёй пазначана – вучэнні, мабілізацыя, прызыў – не выконвайце таго, што там напісана. Беражыце сябе і родных. Не паддавайцеся на хлусню і маніпуляцыі. Я кажу гэта не толькі як палітык. Я жанчына, я маці. Я ведаю цану чалавечага жыцця і ведаю, як сціскаецца сэрца, калі твае любімыя людзі не ў бяспецы. Паклапаціцеся пра сябе і блізкіх. Бо мае рацыю заўсёды той, хто абараняе сваю сям'ю і дом». https://youtu.be/sgjUvOuBn0o