Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

4 года назад
Открыть в
Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады Павел Латушка пра магчымую мабілізацыю ў Беларусі https://youtu.be/wLU8ajtRVtk "Крыніцы паведамляюць, што Лукашэнка даў згоду на размяшчэнне ў Беларусі групоўкі расійскіх войскаў. Калі інфармацыя крыніц адпавядае рэчаіснасці, то варта чакаць, што ваеннае становішча ў Беларусі можа быць аб'яўлена ўслед за Расіяй пасля далучэння акупаваных украінскіх тэрыторый. Як член так званай Саюзнай дзяржавы Беларусь будзе павінна ўступіць у поўнамаштабную вайну. І нават калі гэтая інфармацыя не пацвердзіцца заўтра, то не значыць, што гэтага зусім не адбудзецца. Ёсць упэўненасць у адным - пакуль Лукашэнка ва ўладзе - горшае непазбежна. Калі сярод беларускіх вайскоўцаў яшчэ засталіся сапраўдныя афіцэры, павярнуць зброю супраць дыктатара - ваш абавязак. Пасля пачатку баявых дзеянняў вы станеце злачынцамі і назад дарогі не будзе. Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі працягвае актыўную працу і кансультацыі з міжнароднымі партнёрамі па пытанні недапушчэння ўвядзення расейскіх войскаў у Беларусь, а таксама займаецца падрыхтоўкай супраціву."