Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

4 года назад
Открыть в
6 гадоў турмы за праўду Сёння я хачу перадаць словы падтрымкі майму стрыечнаму брату Анатолю Латушку – яшчэ аднаму чалавеку, лёс якога сёння паспрабавала перамалоць лукашэнкаўская машына рэпрэсій. Сёння яго асудзілі на 6 гадоў за «хуліганства», «спробу зрыву рэферэндуму» і «незаконны збор дадзеных». Чытаць: «За праўду». «За справядлівасць». «За пазіцыю». Наша Беларусь ва ўсіх на вачах працягвае апускацца ў змрок таталітарнай дыктатуры, па пустых вуліцах краіны, як у 30-ых, ездзяць «варанкі», а людзі – «знікаюць» па спісах. Пакуль іх знаходзяць жывымі, але ўжо амаль заўсёды – за кратамі. Рэжым подла знішчае самае святое і недатыкальнае ў нашым жыцці: разбурае сем'і, пазбаўляе блізкіх. Некаторых, на жаль, ужо назаўжды. Я ведаю, што Анатоль – годны сын сваіх бацькоў, сын Беларусі і вельмі любіць сваю Радзіму. Ён сярод тысяч, соцен тысяч, мільёнаў беларусаў, якія вераць у свабоду Беларусі, вераць у тое, што мы яе вернем. Вернем разам. У гэты дзень мае думкі з Анатолем, з усімі зняволенымі ў турмах беларусамі. Я веру, што хутка мы зноў убачымся – у Новай Беларусі, якую пабудуем разам. І пад тысячамі бела-чырвона-белых сцягоў, што залунаюць па-над Беларуссю, смелыя, сумленныя, годныя беларусы выйдуць з засценак.