Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

4 года назад
Открыть в
Беларусь маёй мары Доўгія гады мы чулі прапаганду пра "братэрства" і пра тое, што "без Расіі нам нікуды". Але ж куды нас прывёў гэты шлях, гэтая прапаганда і прарасійская палітыка рэжыма Лукашэнкі? https://youtu.be/psvqC3MObt8 Адкажу: да амаль што 30-гадовай дыктатуры гэтага ж самага Лукашэнкі. Да адсталай эканомікі, развіццё якой дыктатура наўмысна стрымлівала, займаючыся замест гэтага гандлем і паступовым продажам нашага суверэнітэту – у абмен на крэдыты, датацыі і танныя энерганосьбіты ад Расіі. І выдаючы гэта за свае "эканамічныя поспехі" – у той час, як дзяржаўныя прадпрыемствы ўсё глыбей прыходзілі ў заняпад, а прыватны бізнэс наўпрост знічшаўся. Менавіта гэты гандаль і штучна створаная залежнасць ад Расіі дазвалялі рэжыму Лукашэнкі трымацца ва ўладзе ўсе гэтыя гады – і дазволілі гвалтоўна ўтрымаць уладу ў 2020-м. Коштам гэтай палітыкі для Беларусі стала яе пераўтварэнне ў ваенны палігон, расійская акупацыя і ўцягненне ў вайну супраць Украіны. Вайну, якой БЕЗ Расіі і Лукашэнкі наўпрост не было б. Але ж вось куды мы прыйшлі разам з "братэрскай" Расіяй. Вось у якой кропцы мы знаходзімся зараз. І ў гэтай кропке я хачу запытаць вас – ці пра такую Беларусь вы марылі? Ці каштавала таго "братэрства" з Расіяй і тыя танныя энерганосьбіты ды крэдыты, якія на многія гады запаволілі развіццё нашай краіны, а разам з тым прывялі яе да акупацыі і вайны? Дык пра якую будучыню для Беларусі вы марыце зараз? З Расіяй і прарасійскім рэжымам ва ўладзе – ці цалкам незалежную, вольную і дэмакратычную Беларусь? Мой адказ вы ведаеце.