Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

4 года назад
Открыть в
Абаронім нашых дзяцей ад Лукашэнкі. Што павінен ведаць кожны беларус? https://youtu.be/dZwe_ZHNNyI Скажоная гісторыя, вынішчаная, вытручаная мова, культ вайны, культ асобы і настальгіі па савецкім мінулым, за часы якога была амаль што цалкам знішчаная беларуская нацыянальная думка, інтэлігенцыя, сімволіка – вось прычына, па якой з’яўляюцца атручаныя прапагандай дзеці. Вось прычына, па якой так шмат беларусаў не ведаюць роднай мовы, губляюць сувязь з яе гісторыяй, з яе культурай ды са сваёй ідэнтычнасцю. Вось прычына, па якой у беларускім грамадстве з’явіліся тыя, хто фальсіфікуюць выбары, збіваюць, катуюць і кідаюць сваіх суграмадзян за краты. Проста таму, што тыя абралі іншы шлях, зрабілі іншы каштоўнасны і цывілізацыйны выбар. Таму што захацелі людзьмі звацца. І не проста людзьмі – а сапраўднымі, вольнымі і незалежнымі беларусамі. І менавіта да вас, вольных беларусаў, хачу звярнуцца напярэдадні першага верасня – Дня ведаў. Ведайце ж, што наш шлях – гэта шлях да свабоды. І якім бы складаным ён не быў – гэта шлях ў будучыню. Будучыню, дзе няма месца дыктатуры і прыгнёту. Гэта шлях, які кожны з нас пачынае з сябе. І на гэтым шляху кожны з нас павінен адшукаць у сабе беларуса і любоў да Беларусі, прагу да нацыянальнай свядомасці ды прагу да свабоды, незалежнасці, нацыянальнага адраджэння і вызвалення. Бо толькі так мы здолеем вытрымаць і прайсці гэты шлях – з гонарам і да перамогі. І калі вы адчуваеце гэтую любоў ды гэтую прагу – перадайце іх сваім дзеткам. Не дазвольце іх падмануць, бо іх будучыня, іх першыя крокі на гэтым шляху, іх першыя словы на роднай мове і першыя пачуцці гонару за тое, што яны – беларусы – усё гэта залежыць толькі ад вас. Дык будзем для іх тымі настаўнікамі, якія ім патрэбныя. Ведайце, хто вы. Ведайце, адкуль вы родам. І не дазвольце нікому прымусіць забыцца пра тое вашых дзяцей. Бо мы – беларусы! А таму ведайце, што Жыве Беларусь! І што жыве яна вечна! І няхай гэтыя веды натхняюць вас ніколі не скарацца і дамагчыся свабоды. Для сябе і для сваіх дзетак.