Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

4 года назад
Открыть в
У нас не можа не атрымацца https://youtu.be/XMYbgOp_wLQ Старажытная Вільня. Вуліца. Вечар. Нядзеля. Пачуў музыку, і гэта быў Океан Ельзи "Обійми". Адразу падумалася пра тую цудоўную дзяўчыну Мерыем Герасіменка, якую затрымалі ў Мінску за тое, што яна проста сказала адно слова: "Украіна". Я падышоў. Гэта іграў хлопец, беларускі хлопец. Ен пазнаў мяне і запытаўся: "А ці можна з Вамі зрабіць здымак?". Я адказаў: "Канешне. А ці магу я зрабіць з Вамі здымак для сацсетак?". Нажаль, не, бо для яго гэта магчымая пагроза. Але хлопец дадаў: "Мне вельмі важна пераслаць гэта здымак маёй матулі. Ён для яе." Потым хлопец расказаў сваю гісторыю барацьбы. Як удзельніцаў у пратэстах, адсядзеў на Акрэсціна і быў вымушаны з’ехаць. Я папрасіў сыграць што-небудзь для мяне. І старажытная Вільня пачула "Воінаў свету". Дарэчы, хлопец граў яе і на пратэстах, тройчы яму нават пашчасціла спыняцца, калі побач прабягаў АМАП. Але чацвёрты раз міма не прабеглі… "Перадайце матулі: яна можа ганарыцца такім сынам. У нас абавязкова атрымаецца!" - сказаў я хлопцу. Бо калі ёсць такія дзяўчаты і хлопцы - у нас НЕ МОЖА не атрымацца! Жнівень 2022, Вільня.