За мову – за краты
https://youtu.be/tJfwuSHBqSg
Нядаўна стала вядома аб затрыманні краязнаўцы і журналіста Ігара Хмары за размову на беларускай мове на вуліцы. І гэта ўжо не першы выпадак.
Як да гэтага ставіцца? Адказ адзін: акупацыйная адміністрацыя Лукашэнкі фактычна бярэ курс на знішчэнне беларушчыны і беларускай нацыі.
Ці згодныя мы, беларусы, адмовіцца ад нашай мовы? Ці згодныя мы стаць часткаю Расіі і пераўтварыцца ў рускіх? Не. Беларусь – не Расія. А беларусы – не рускія. І да таго ж – мы не братэрскія народы, бо братамі не клічуць тых, хто хоча нас заваяваць і знішчыць беларускую нацыю, ператварыць нас у частку "русского мира".
Таму зараз як ніколі актуальна гучаць словы Францішка Багушэвіча: "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі…"
І я заклікаю вас – не пакідайце мовы. Размаўляйце баларускаю, нават калі вы пакуль не валодаеце ёй дасканала. Гэта не страшна. Страшна пагадзіцца на тое, каб за родную мову беларусаў кідалі за краты. Вось гэта сапраўды страшна. А таму – не пакідайце мовы, а шануйце яе і карыстайцеся ёй. Бо ніхто не зможа забараніць нам быць беларусамі, калі мы самі не адмовімся імі быць.
Таму вельмі актуальна, што ў Аб’яднанным Пераходным Кабінеце Беларусі з’явіцца прадстаўнік па пытаннях нацыянальнага адраджэння.
Жыве Беларусь і нашая родная беларуская мова!