Прызнанне Лукашэнкі міжнародным тэрарыстам
З нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі спецыяльны прадстаўнік МЗС Францыі, пасол Нікаля дэ Лакост сустрэўся з кіраўніком НАУ Паўлам Латушкам.Падчас сустрэчы кіраўнік НАУ падзякаваў паслу Францыі за адмову ва ўручэнні даверчых лістоў дыктатару Лукашэнку, які не з'яўляецца абраным кіраўніком Беларусі і ўтрымлівае ўладу дзякуючы фальсіфікацыі выбараў і выкарыстанню сілы. Было адзначана, што прыклад Францыі, як адной з самых буйных і ўплывовых краін свету ў сферах знешняй палітыкі і эканомікі, быў вельмі важны для беларускага грамадства і дэмакратычных сіл Беларусі.
Нікаля дэ Лакост пацвердзіў, што Францыя будзе і надалей прытрымлівацца непрызнання Лукашэнкі кіраўніком Беларусі, і падкрэсліў, што Францыя ў якасці прыярытэтаў ставіць пытанні дэмакратыі, свабод і правоў чалавека.
У бліжэйшы час будзе прызначаны новы спецпрадстаўнік Францыі па пытаннях Беларусі, які будзе ажыццяўляць сваю місію з Вільнюса. Гэтая асоба раней працавала намеснікам дырэктара дыпартаменту кантынентальнай Еўропы МЗС Францыі і з'яўлялася паслом у адной з постсавецкіх краін.
Францыя лічыць важным, каб усе краіны Еўрасаюза кіраваліся адзіным падыходам непрызнання Лукашэнкі ў якасці кіраўніка дзяржавы, а тэматыка Беларусі не знікала з прыярытэтаў міжнароднага парадку дня. Таксама былі абмеркаваныя пытанні міжнароднай рэакцыі на ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў якасці суагрэсара ў вайне супраць Украіны.Стратэгічным рашэннем Францыі з'яўляецца і будзе з'яўляцца максімальнае садзейнічанне Украіне.
У сувязі з інцыдэнтам, звязанным з самалётам RyanAir, і завяршэннем па дадзеным факце раследавання ICAO Павел Латушка прапанаваў разгледзець пытанне аб прызнанні прадстаўнікоў рэжыму, якія прычыніліся да захопу грамадзянскага самалёту, міжнароднымі тэрарыстамі.
Таксама кіраўнік НАУ прапанаваў разгледзець магчымасць прыняцця спецыяльнага санкцыйнага пакета імя Кацярыны Андрэевай, прысвечанага масавым парушэнням правоў журналістаў і рэпрэсіям, якія працягваюцца ў Беларусі.