17 ліпеня ў цэнтры Варшавы адкрываецца новая культурная прастора!
Падаруйце сабе дзень яскравых эмоцый і адсвяткуйце адкрыццё з намі!
З нагоды Дзён беларускай культуры музей адчыняе свае дзверы для таленавітых беларускіх творцаў - мастакоў, акцёраў, музыкантаў.
Што будзе ў праграме:
- выстава-падзея Ігара Цішына «Дом, у якім разлятаюцца сцены»;
- доўгачаканая сустрэча з Уладзімірам Пугачам (J:МОРС);
- любімыя ўсімі Купалаўцы.
А таксама шмат творчых эксперыментаў ад таленавітай моладзі. Завершым вечар праглядам кінапраекта.
Падрабязней - у картках.
Будзьце з сям'ёй у прасторы вольнай культуры Вольнай краіны!
Адрас: ul. Foksal, 11 Warszawa (google map).
Уваход: вольны (donations вітаюцца).