Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

4 года назад
Открыть в
Быць супраць вайны - бессэнсоўна / Права на супраціў https://youtu.be/89djgDdDy6I Гэтыя словы заўсёды былі часткай светапогляду большасці з нас. Незалежна ад асабістых палітычных поглядаў, ад стаўлення да суседзяў ці іх стаўлення да нас – мы, беларусы, супраць вайны. Але вайна ўжо ідзе. І мы ўжо ў яе ўцягнуты – насуперак усім нашым «супраць». Таму працягваць быць проста «супраць» ці трымаць нейтралітэт ужо позна. Вайна можа скончыцца толькі перамогай аднаго з бакоў. І зараз час абіраць свой – разумеючы, што будзе значыць гэты выбар для будучыні Беларусі, для нашых нацыянальных інтарэсаў. Ці адпавядае ім дыктатура, акупацыя і канчатковая страта незалежнасці? Ці адпавядае ім ганьба і нянавісць, якую мы доўгія гады будзем дзяліць з Расіяй? Ці адпавядае нашым інтарэсам жалезная заслона, па-за якой мы разам з Расіяй апынемся? Відавочна, што наш нацыянальны інтарэс – гэта перамога над рэжымам Лукашэнкі. Бо толькі так мы здолеем захаваць сваю краіну, яе суверэнітэт і пазбавіцца ад дыктатуры і акупацыі. Таму зараз казаць «я супраць вайны» ўжо не проста недастаткова, а па сутнасці бессэнсоўна. Адзіны шлях – гэта быць супраць агрэсараў і быць гатовымі змагацца з імі на баку Ўкраіны, у складзе беларускага нацыянальна-вызвольнага руху. Падстава ў нас ёсць. Яна заснавана на натуральным праве – праве народа на паўстанне і супраціў прыгнёту ды акупацыі. Падрабязней у відэа: https://youtu.be/89djgDdDy6I