Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

4 года назад
Открыть в
Гісторыя не даруе нам бяздзеянне Пытанне па інкарпарацыі Беларусі вырашана. Пуцін кажа аб гэтым не хаваючы намераў. Ягоны намер зараз максімальна празрысты – аб’яднанне Расіі і Беларусі. Гэта тое, што абавязаны ўсвядомець як беларусы, так і ўсе тыя, хто прылічвае сябе да беларускіх дэмсілаў. Размова больш не ідзе пра пагрозу суверэнітэту Беларусі і існаванню яе як дзяржавы. Размова ідзе толькі пра час, калі суверэнітэт будзе страчаны канчаткова. А часу гэтага ў нас амаль што не засталося. Таму дэмакратычныя сілы Беларусі альбо дзейнічаюць імгненна і рашуча, альбо заўтра не застанецца таго, што гэтыя сілы зараз прадстаўляюць. Дзеянні абсалютна зразумелыя і відавочныя: стварэнне ўраду і ўздым нацыянальна-вызвольнага руху. Яшчэ раз – альбо сёння мы праяўляем сапраўдную палітычную волю, прымаем адпаведныя рашэнні і бярэм на сябе выканаўчыя функцыі, акрамя прадстаўнічых, альбо заўтра нам няма будзе што прадстаўляць. Ні гісторыя, ні краіна, ні народ ніколі не даруюць нам бяздзеянне.