Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

4 года назад
Открыть в
Лукашэнка пераўтварыў нас усіх у мішэні https://youtu.be/Ua4mGzFVJKc Другі дзень запар з галавы не выходзяць "Іскандэры", якія Пуцін ужо перадаў Лукашэнку. "Іскандэры", якія здольныя несці ядзерныя боегалоўкі. Другі дзень запар з Беларусі ва Украіну зноў масава ляцяць ракеты. І 123 дні запар ў галаве не ўкладваецца, што Беларусь у гэтым удзельнічае. Мы павінны нарэшце зразумець – па загадзе Пуціна Лукашэнка вядзе нас у пекла пад назвай вайна ў Беларусі. Бо Беларусь ужо ня проста краіна-суагрэсар. Беларусь цяпер – мішэнь на мапе свету. Лукашэнка ўласнаручна намаляваў яе на беларускай зямлі. І калі гэтыя словы сёння падаюцца вам занадта гучнымі – то спытайце ў сваіх знаёмых і сваякоў ва Ўкраіне, як гучыць паветраная трывога. Як гучаць выбухі ракетных удараў. Як гучаць крыкі параненых аскепкамі людзей. І як гучаць крыкі людзей, чыіх родных забілі гэтыя ўдары. Калі гэтыя словы кажуцца вам занадта гучнымі – спытайце сябе, ці хочаце вы прачнуцца заўтра і пачуць гул ракет над дахамі сваіх дамоў. Ці надыйшоў час самім стаць гучнымі ў сваёй рашучасці. І ў сваім супраціве. Таму зараз я звяртаюся: Да беларускіх вайскоўцаў - асабліва звычайных салдат. Хлопцы, у вас ёсць толькі адзін шанец застацца жывымі і не пакалечанымі, калі вам будзе дадзены загад вылучацца на пазіцыі і пераходзіць мяжу з Украінай. Гэты шанец – павярнуць зброю супраць тых, хто такі загад аддасць. Стаць гарматным мясам, грузам 200 - альбо ўзняць бунт яшчэ да пераходу мяжы. Гэта той выбар, перад якім Лукашэнка немінуча паставіць вашых камандзіраў. А вашыя камандзіры - вас. Што адкажа вашае сумленне альбо банальны інстынкт самазахавання? Вырашаць вам. Усе беларусы. Зараз час быць гатовымі да татальнага супраціву. Толькі супраціў нацыянальнага маштабу і нацыянальна-вызвольны рух здольныя выратавать нашую краіну - ад расейскай акупацыі, ад калабаранцкага рэжыму Лукашэнкі і ад прорвы вайны, якая ўжо ня проста на парозе. З-за дзеянняў Лукашэнкі нашая краіна вось-вось пераўтворыцца ў мішэнь для зваротных удараў. Ці хочам мы быць гэтай мішэнню? Ці хочам, каб мішэнню былі нашыя родныя? Вырашаць нам. Але часу на развагі засталося няшмат. Час рыхтавацца і час дзейнічаць. 🎦Падрабязней у відэа: – Па-беларуску: https://youtu.be/HsImR0r0Wco – Па-руску: https://youtu.be/Ua4mGzFVJKc