Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

4 года назад
Открыть в
Аб важнасці разумення ролі Быкава для сённяшняга перыяду і будучых адносін беларускага і ўкраінскага народаў Былы Міністр культуры Беларусі Павел Латушка даслаў ліст Міністру культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны Олександру Ткаченко ў сувязі з абмеркаваннем забароны вывучэння ва ўкраінскіх школах творчасці Васіля Быкава. Прыводзім вытрымкі з ліста Паўла Латушкі: Васіль Быкаў - гэта чалавек, які не баяўся Лукашэнкі, які моцна крытыкаваў яго, які натхняў беларусаў у важнай справе разумення свабод, правоў чалавека, бо толькі дзяржава Беларусь, якая будуецца на дэмакратычных каштоўнасцях, будзе з'яўляцца прадказальным, добрым суседам і партнёрам для Украіны. Звяртаюся да Вас з просьбай не разглядаць прапанову аб выключэнні з праграмы навучання ў школах твораў Васіля Быкава. Гэты падыход адгукнуўся вялікім шчымлівым болем у душах беларусаў, якія падтрымліваюць змаганне Украіны і ўкраінскага народа. Слава Украіне! Жыве Беларусь!