Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

4 года назад
Открыть в
"Рускі свет" ці незалежная еўрапейская Беларусь? https://youtu.be/c8PV30PDazc 21 траўня мы зрабілі афіцыйную заяву аб недапушчальнасці святкавання ў Беларусі Дня Расіі, якая фактычна акупавала нашу краіну. Як вядома, мерапрымствы ў межах гэтага дзейства, плануюцца заўтра, 11 чэрвеня. Таму сёння мы яшчэ раз заклікаем усіх беларусаў зрабіць каштоўнасны выбар і байкатаваць намеры рэжыму Лукашэнкі і расійскіх акупантаў навязаць нам, беларускаму народу, не нашае свята. Чаму мы кажам менавіта пра каштоўнасны выбар? Таму што на наш погляд, ён непасрэдна звязаны з адказам на прынцыповае пытанне, якое сёння задае сабе кожны свядомы беларус. Гэта пытанне аб геапалітычным выбары, які ва ўмовах вайны супраць Украіны і фактычнай расійскай акупацыі Беларусі паўстаў як ніколі раней. Дык які ж выбар нарэшце павінен зрабіць беларускі народ? І які выбар прапануюць зрабіць беларускія дэмсілы? Пасля 24 лютага НАУ абазначыла сваю пазіцыю адносна ваеннай агрэсіі Расіі. І ўсё гучней чутныя галасы тых, хто гаворыць аб неабходнасці еўрапейскага выбару Беларусі. Вайна Пуціна і Лукашэнкі супраць Украіны паставіла нас перад гэтым выбарам прынцыпова. І менавіта зараз надыйшоў час абіраць сваю гісторыю, рабіць свой выбар. Мы, беларусы - еўрапейскі народ, з еўрапейскім мысленнем і каштоўнасцямі і вялікай прагай да свабоды, незалежнасці і дэмакратыі, за якія мы змагаемся насуперак усім выпрабаванням і за якія ўжо заплацілі велізарны кошт. Давайце ж пачнем рабіць свой выбар і бараніць сваю незалежнасць. Байкот дня Расіі ці любыя дзеянні па зрыве гэтага мерапрыемства ў Беларусі - гэта адзін з крокаў на гэтым шляху. Калі ў вас ёсць магчымасць і жаданне падтрымаць працу каманды НАУ: rel='noreferrer nofollow' href='https://bit.ly/38KA2y0'>https://bit.ly/38KA2y0