Выдача візаў польскімі дыпустановамі ў Беларусі абмежаваная папярэднімі дзеяннямі рэжымуКіраўнік НАУ Павел Латушка правёў сустрэчу з паслом Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім.
Падчас сустрэчы абмеркаваны далейшыя ўзаемадзеянні па пытаннях падтрымкі дэмакратычнага руху Беларусі, а таксама беларускай дыяспары, якая пражывае ў Польшчы.
У ходзе сустрэчы абмеркаваны пытанні выдачы візаў грамадзянам Беларусі. Пасол адзначыў, што з улікам значнага скарачэння дыпламатаў пасольства і консульстваў у Беларусі па патрабаваннi МЗС Беларусі, пытаннямі выдачы візаў займаецца абмежаваная колькасць консулаў, што ўплывае на магчымасці выдачы візаў. Пры гэтым Артур Міхальскі адзначыў, што польскі бок будзе рабіць усё магчымае, каб дапамагаць беларусам у атрыманні візаў.
Павел Латушка прадставіў падыходы да далейшага палітычнага, эканамічнага, крымінальна-прававога ціску на рэжым за рэпрэсіі, якія ён ажыццяўляе ў адносінах да беларускага грамадства.
Артур Міхальскі таксама наведаў памяшканне будучага Музея Вольнай Беларусі ў Варшаве.
Калі ў вас ёсць магчымасць і жаданне падтрымаць працу каманды НАУ: rel='noreferrer nofollow' href='https://bit.ly/38KA2y0'>https://bit.ly/38KA2y0