IV Канферэнцыя iмя Кастуся Калiноўскага адбудзецца 21 чэрвеня 2022 года ў Еўрапейскiм парламенце
Былы мiнiстр замежных спраў Польшчы, дэпутат Еўрапейскага парламента Анна Фатыга i Кiраўнiк НАУ Павел Латушка абмеркавалi на сустрэчы падрыхтоўку да канферэнцыi, якая пройдзе 21 чэрвеня 2022 у Бруселi.
Форум Калiноўскага быў створаны ў Вiльне 24 жнiўня 2020 года дзеля таго, каб аб'яднаць палiтыкаў i экспертаў для абмеркавання будучынi Беларусi як часткi еўрапейскай сям'i. Сімвалiчна, што Форум Калiноўскага адбудзецца напярэдаднi Cавета ЕС, на якiм будуць абмяркоўвацца пытаннi i перспектывы будучага сяброўства ў Еўрапейскiм звязе Украiны, Малдовы i Грузii.
Павел Латушка і Анна Фатыга падкрэслiлi важнасць правядзення канферэнцыi дзеля таго, каб быў пачуты голас беларускага грамадства, якое змагаецца за суверынiтэт, свабоду i дэмакратычную будучыню краiны. На канферэнцыi плануюцца выступленні прэмьер-мiнiстраў Польшчы i Лiтвы, прадстаўнiкоў дэмакратычных сiлаў Беларусi, дэпутатаў Еўрапарламента i экспертаў.
Падчас сустрэчы Павел Латушка i Анна Фатыга пагадзiлiся аб важнасцi вяртання i стымулявання актыўнай прысутнасцi беларускай тэматыкi ў мiжнародную павестку, у тым лiку ў Еурапейскiм саюзе, з улiкам таго, што ў Беларусi не спыняюцца i пашыраюцца масавыя рэпрэсii, рэжым Лукашенкi з'яўляецца суагрэсарам у вайне супраць Украiны i свет не мае права забыцца пра крытычны стан рэчаў у беларускім грамадстве.
Калі ў вас ёсць магчымасць і жаданне падтрымаць працу каманды НАУ: rel='noreferrer nofollow' href='https://bit.ly/38KA2y0'>https://bit.ly/38KA2y0