Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

4 года назад
Открыть в
#NAUinfo Сцяг з імёнамі палітвязняў для будучага Музея Вольнай Беларусі Калекцыя ствараемага Музея Вольнай Беларусі папоўнілася яшчэ адным каштоўным прадметам – бела-чырвона-белым сцягам з прозвішчамі беларускіх палітвязняў. Аўтарка гэтага ўнікальнага твора - журналістка "Белсату" Марыя Грыц - пачала яго стварэнне напрыканцы студзеня 2022 году, калі колькасць палітычных зняволеных у Беларусі перавысіла тысячу чалавек. Сёння на сцягу імёны і прозвішча амаль 2-х тысяч чалавек, якія, згодна з дадзенымі праваабарончага цэнтру "Вясна", былі афіцыйна прызнаны палітзняволенымі з 1996 года. Разам з аўтаркай твора мы ўпэўнены, што сцяг з імёнамі беларусаў, кінутых рэжымам у розныя гады за краты, павінны ўбачыць як можна больш людзей, а самі палітвязні павінны быць вызвалены. Народнае антыкрызіснае ўпраўленне выказвае шчырую падзяку Марыі Грыц, а таксама дзякуе ўсім, хто перадае прадметы музейнага значэння, іх лічбавыя копіі ў будучы Музей Вольнай Беларусі. Інфармуем таксама, што ў сувязі з атрыманнем намі музейнага памяшкання мы актывізуем дзейнасць па збору прадметаў, звязаных з пратэстным рухам у Беларусі ў 2020 годзе і па сённяшні дзень, а таксама яго шматгадовай прадгісторыяй барацьбы за дэмакратыю і свабоду. Ваша інфармацыя і кантакты, дасланыя праз чат-бот @NAUsupport, пры жаданні, застануцца ананімнымі. Разам мы ствараем і захоўваем нашу гісторыю. #НАУ @nau_belarus