Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

4 года назад
Открыть в
Спачуваннi родным i блiзкiм Станiслава Шушкевiча ў сувязi з яго адыходам Станіслаў Станіслававіч Шушкевiч - гістарычная постаць для беларускага народа. Дзякуючы яго намаганням сёння на карце свету знаходзіцца Рэспубліка Беларусь. Чалавек вялiкай мужнасці і самаахвярнасцi, які праз усё жыццё пранёс веру ў незалежную і дэмакратычную Беларусь, змагаўся за яе прызнанне, існаванне і лепшы лёс. Успамiнаю, што на выбарах у 1994 годзе я аддаў свой голас за Станіслава Шушкевіча, на жаль, ён не стаў тады Прэзідэнтам, але для ўсіх застаўся Першым Кіраўніком незалежнай Рэспублікі Беларусь. Вельмі шчыры і добразычлiвы чалавек, з якога варта браць прыклад. У гэты жалобны дзень хачу выказаць спачуванні сям'i Станіслава Станіслававіча, яго родным i блізкім.