Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

4 года назад
Открыть в
#NAUreport Актывiсты «Хрысцiянскай вiзii» супраць вайны Павел Латушка правёў сустрэчу з актывістамі праекта «Хрысціянская візія» у Варшаве Суразмоўцы праінфармавалі кiраўнiка НАУ пра: - сітуацыю ў рэлігійнай сферы Беларусі, якая знаходзіцца пад ціскам рэжыму Лукашэнкі. Захады рэжыму пашырыць падпарадкаванасць рэлiгiйных iнстытутаў у Беларусi; - рэпрэсіі ў дачыненні да вернiкаў i рэлігійных дзеячаў Беларусі розных канфесiй, праз якія многія былі вымушаныя выехаць за межы нашай краіны; У ходзе сустрэчы абмяркоўвалiсь наступныя пытаннi: - чаму святары не праяўляюць сваю пазіцыю, хоць і з'яўляюцца ў апазіцыі да рэжыму Лукашэнкі; - самаарганізацыя актывістаў з нізоў і магчымая роля ў Нацыянальна-вызваленчым руху; - арганiзацыя рэлiгiйнага жыцця вернiкаў з Беларусi, якiя былi вымушаны пакiнуць Радзiму; Павел Латушка звярнуў асаблiвую ўвагу на недапушчальнасць апаганення рэлігійных святыняў прысутнасцю i хлуслiвымi прамовамi дыктатара, якi падазраецца у вялiкай колькасцi злачынстаў як у дачыненнi да беларускага народу, так i ў адносiнах да Украiны i народу суседняй краiны. Дамовіліся аб далейшым узаемадзеянні Народнага антыкрызіснага ўпраўлення з ініцыятывай «Хрысціянская візія». #НАУ @nau_belarus