Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

4 года назад
Открыть в
Ядзерная зброя. 36 гадоў пасля Чарнобыль - гэта слова, якое ўвайшло ў гісторыю. Чарнобыль - гэта слова, якое паставіла пад пытанне выжыванне нашай нацыі. У гэты дзень я ўспамінаю свайго роднага дзядзьку, які быў ліквідатарам аварыі на Чарнобыльскай АЭС і сыйшоў з жыцця. Яму было 35. Сёння 36 гадоў з моманту таго, калі адбылася аварыя на ЧАЭС. Гэта 36 гадоў змагання за свабоду. Я успамінаю, калі быў маладым, аташэ Міністэрства замежных спраў. У 1995 годзе мы пайшлі на Чарнобыльскі шлях разам з маім бацькам і братам. Я ўспамінаю, як міліцыя ўвайшла ў калону з двух бакоў і мы фактычна былі ўжо ў акружэнні. Бог так вырашыў, што я не быў затрыманы ў гэты момант. Сёння ў Беларусі атамная электрастанцыя. Ці яна адпавядае ўсім стандартам? І гэта таксама выклік для нас, для беларусаў. Сёння гучаць з боку Расіі пагрозы, што можа быць выкарыстана тактычная ядзерная зброя супраць нашага суседа - Украіны. Тактычная ядзерная зброя. 36 гадоў пасля аварыі на ЧАЭС. І гэта зноў выклік.