Шаноўныя сябры!
Віншую ўсіх з праваслаўным Вялікднем! Святам, якое стварае для кожнага з нас надзею.
Чалавек жыве, пакуль марыць. Я мару. Мару ў светлае, у добрае, у перамогу справядлівасці над злом, света над цемрай. Я мару аб новай Беларусі. Дзе будуць вырашаць людзі, дзе будзе здаровы сэнс, дзе будзе галоўным добрае слова, а не хлусня і падман.
Я памятаю, што бацька заўсёды апранаў на Вялікдзень новы касцюм. Гэта было такое важнае светлае свята, трэба было апрануць новую вопратку. Нібы як старое скідваем і пачынаем новае.
Скінем гэтае старое, якое нам надакучыла, якое з'яўляецца нечым жудасным для кожнага з нас. Скінем і апранемся ў новае, бо нам патрэбна новае. Новая дзяржава, Новая Беларусь!