Расказываю о своем научно-техническом поиске в режиме Live (Cергей Бесараб aka steanlab).
Безопасность, радиация, дозиметры, радиолюбительство, химия во всех ее проявлениях, медицина etc. Подпишись чтобы не опоздать.
Научно-Технический - Sci DIY - Лабораторный журнал хабрахимика
Разгорнуты каментар да "цыбульнага таксікозу"альбо чаму небяспечна карміць хатніх жывел стравамі з навагодняга стала.
З-за даўняй гісторыі кулінарнага выкарыстання цыбулі, людзі з'яўляюцца найбольш устойлівым да ўздзеяння фітакампанентаў цыбулі. Цікава што рэзістэнтныя таксама пацукі і мышы. А вось найбольш уразлівымі да гематаксінаў цыбулі лічацца каты і сабакі, прычым у сабак гэта ў першую чаргу пароды з высокім узроўнем глутаціёна ў эрытрацытах, кшталту японскіх акіта-іну і сіба-іну.
Таксама да акісляльнага пашкоджання сераарганікай цыбулі ўразлівыя эрытрацыты буйной рагатай жывёлы (каровы і цяляты). Пры гэтым пастаяннае кармленне гэтых жывёл цыбуляй мае кумулятыўны эфект, бо іх касцяны мозг не паспявае рэгенераваць разбураныя эрытрацыты. А вось коз ды авечак нават дазваляецца ўтрымліваць на рацыёне, які ўключае да 50% цыбулі. У гэтых жывёл узнікаюць толькі часовыя гемаглабінурыя і анемія.
Таксічнымі для жывёл можна лічыць усіх прадстаўнікоў сямейства Цыбулевых. Аднак часцей за ўсё выклікаюць атручванне звычайная цыбуля, часнык, цыбуля-парэй і цыбуля-шніт. Найбольш характэрныя сераарганічныя злучэнні, якія здольны выклікаць гемалітычную анемію - гэта дзіпрапілдзісульфід, аллілпрапілсульфід і прапілтыясульфат, выдзелены з варанай цыбулі.
Асноўным механізмам уздзеяння на арганізм жывел з'яўляецца акісляльны гемоліз. Эфект узнікае калі канцэнтрацыя сераарганічных вытворных-акісляльнікаў у эрытрацыце большая, чым існуючая ў арганізме колькасць біягенных антыаксідантаў. Акісленне цыстэінавых групаў гемаглабіна прыводзіць да асаджэння сульфагемаглабіну. Сульфагемаглабін і дэнатураваны гемаглабін менш растваральныя, чым нармальны гемаглабін, таму яны хутчэй агрэгуюць і звязваюцца з клеткавай мембранай, утвараючы так званыя цельцы Хайнца. З'яўленне ж гэтых элементаў прыводзіць да знешнесасудзістага гемолізу.
Пашкоджаныя эрытрацыты выдаляюцца з кровазвароту, выклікаючы гемаглабінэмію і гемаглабінурыю. Акісленне іёна гема і звязаная з ім метгемаглабінэмія прыводзяць да зніжэння транспартнай ёмістасці крыві па кіслароду, што ў выніку прыводзіць да парушэння тканкавага жыўлення кіслародам. З’яўленне цельцаў Хайнца пачынае назірацца ўжо на працягу першага дня пасля прыёму цыбулі, а вострая анемія звычайна развіваецца на працягу наступных некалькіх дзён.
Цыбульны таксікоз звычайна ўзнікае як пасля прыёму ўнутр свежага расліннага матэрыялу, так і пры выкарыстанні харчовых прадуктаў і дабавак утрымліваючых высушаныя часткі раслін. Апошняе асабліва важліва, таму што многія вытворцы дзіцячага харчавання (якое часта выкарыстоўвацца гаспадарамі для кармлення захварэўшых жывелак) дамешваюць у свае прадукты цыбульны парашок як смакавы дадатак.
У сярэднім для узнікнення таксікоза дастаткова каб жывела з'ела за раз каля 0,5% сырой цыбулі ў пераліку на вагу. Напрыклад, ужыванне цыбулі у колькасці 5 г/кг вагі для катоў ці 15-30 г/кг вагі для сабак ужо прыводзіць да клінічна значных гематалагічных змен. Больш высокія дозы прыводзяць да моцнага пашкоджання эрытрацытаў і выклікаюць вострую гемалітычную анемію.