Самалёт ДРЛА А-50У ВКС РФ (RF-50608) узляцеў з аэрадрома ў Мачулішчах i перасёк мяжу Беларусі з РФ.
Паводле папярэдняй інфармацыі, борт накіроўваецца на 325-ты Авіяцыйны рамонтны завод, які знаходзіцца ў Таганрозе. Менавіта ААТ «325 АРЗ» з'яўляецца прадпрыемствам, якое, у тым ліку займаецца рамонтам агрэгатаў самалётаў А-50.