Обложка канала

Беларусь: события

Всё о событиях в Беларуси

Беларусь: события

3 года назад
Открыть в
❗️Прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аляксандр Азараў пракаментаваў сітуацыю, звязаную з падрывам самалёта на аэрадроме ў Мачулішчах: «Учора адбыліся нарады супрацоўнікаў беларускіх спецслужбаў — адсюль усе дадатковыя праверкі на мяжы, блокпасты на дарогах і затрыманні тых, хто пражывае ў населеных пунктах побач з Мачулішчамі. Тым беларусам, якіх раней затрымлівалі за пратэсты, і якія могуць быць у базе ўдзельнікаў пратэстаў, важна яшчэ раз нагадаць, каб яны трымаліся правілаў лічбавай бяспекі: выдалілі з тэлефонаў і іншых прыладаў усю інфармацыю, якая можа нейкім чынам іх скампраметаваць у вачах карнікаў, а таксама не захоўвалі дома анічога, што магло б выклікаць падазрэнні сілавікоў у датычнасці да пратэснай і партызанскай дзейнасці» @CabinetBelarus