Кіраўнік "Байпола" Аляксандр Азараў паведаміў Белсату, што расійскі самалёт А-50 у Мачулішчах атакавалi дронамі з паветра. Гэта зрабiлi беларусы, удзельнікі плана «Перамога». Усе яны ўжо пакінулі Беларусь.
Таксама ён паведаміў, што аперацыя рыхтавалася некалькі месяцаў, і выказаў меркаванне, што цяперашнія ўлады ў Мінску не будуць называць гэты напад апраўданнем прамога ўдзелу беларускай арміі ў вайне ва Украіне.