«Не трэба чакаць нейкага цуду, не трэба спадзявацца, што гэта зробіць хтосьці за нас. Мы зробім гэта самі, як і гераічны ўкраінскі народ»
Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валерый Сахашчык у гадавіну пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны распавёў, што можа чакаць Беларусь пасля вайны, і звярнуўся да салдат і афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь:
«Шлях, на якім Беларусь застаецца краінай, у якой ёсць будучыня для ўсіх беларусаў незалежна ад таго, які сцяг нам падабаецца больш — гэты шлях вядзе нас прэч ад агрэсіі, нянавісці, міжнародных злачынстваў, прэч ад міжнароднай ізаляцыі і вяртання ў каменны век тэхналогій. І тут асаблівую ролю граюць веды, гонар і адказнасць салдат і афіцэраў Рэспублікі Беларусь.
Цяпер многія з вас як быццам знерухомелі і чакаюць, што ўсё неяк само вырашыцца, што «наверсе разбяруцца». Аднак наверсе ўжо разабраліся так, што расхлёбваць будзем доўга і цяжка. Без нас — не разбяруцца.
Паважаныя салдаты і афіцэры беларускіх Узброеных Сіл. Мы з вамі ўсутыч падышлі да гістарычнай развязкі, на якой мы рызыкуем страціць краіну і дзяржаўнасць, альбо можам выканаць волю і спадзяванне нашага народа, якому мы давалі прысягу»
Увесь зварот — у відэа па спасылцы:
https://www.youtube.com/watch?v=xucmmLfsMXU@CabinetBelarus