Да сваякоў гомельскага актывіста Барыса Анікеева, які пражывае за мяжой, прыйшлі невядомыя з бэйджамі «Камісіі па вяртанні»
Па словах актывіста, яны спыталі, як даўно ён знаходзіцца за мяжой, і паводзілі сябе ветліва. Пасля гэтага сказалі: «Вашаму брату абвешчана амністыя. Ён можа спакойна вярнуцца, яму нiчога не пагражае. Нам трэба, каб ён вярнуўся, каб падаць прыклад».
Пры гэтым жанчыны не змаглі растлумачыць, што за амністыя была аб'яўлена, паколькі Анікееў не быў судзімы па палітычных справах.