BYPOL апублікаваў інфармацыю пра правакатара з Мазыра Юрыя Комара, які правакуе беларусаў у чат-рулетцы
Праз яго ўжо некалькі чалавек былі затрыманыя. У чат-рулетцы ён правакуе людзей на негатыўныя выказванні аб рэжыме, пасля чаго здае іх у губопік.
BYPOL высветліў, што ён працуе вадзіцелем-міжнароднікам у польскай фірме AZONIK SP. z o.o і здзяйсняе грузаперавозкі з Кітая, РФ, РБ у краіны Еўрасаюза. Заснавальнікамі фірмы-перавозчыка з'яўляюцца грамадзяне РБ і РФ.
Усю атрыманую інфармацыю BYPOL перадасць праваахоўным органам Польшчы і іншым зацікаўленым асобам для ўключэння правакатара-даносчыка і яго працадаўцаў у санкцыйныя спісы і недапушчэнні наведвання Комарам краін ЕС.