Обложка канала

Беларусь: события

Всё о событиях в Беларуси

Беларусь: события

3 года назад
Открыть в
🤯У ГУБАЗ пашпарт і карту паляка затрыманага знішчылі ў шродары. Новыя сведчанні здзекаў з боку сілавікоў у снежні У Беларусі на працягу больш як двух гадоў не спыняюцца штодзённыя масавыя затрыманні паводле палітычных матываў. Былы арыштант распавёў "Вясне", якія метады катаванняў выкарыстоўваюць у ГУБАЗіКу, як затрыманым знішчаюць пашпарты, пра ўмовы ўтрымання на Акрэсціна ў снежні 2022 года і пра інсцэноўку аварыі для затрымання супрацоўніка "Газпрам Трансгаз Беларусь". "Яшчэ са мной сядзеў Аляксей, які вярнуўся з Польшчы. Ён працаваў там і прыехаў да сям'і. Ягоная радня з Гомельскай вобласці, а ён адразу паехаў у Мінск, дзе яго і затрымалі. Ён там збіраўся ехаць да радні, але не паспеў. Яго не білі. Але ў ГУБАЗіКу ўсе ягоныя тры дакументы: пашпарт, працоўную дамову і карту паляка — знішчылі ў шродары са словамі: "Папрацаваў там, папрацуеш тут". Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3CBh1d0