Обложка канала

Беларусь: события

Всё о событиях в Беларуси

Беларусь: события

3 года назад
Открыть в
«Праведзены комплекс мерапрыемстваў па павышэнні боегатоўнасці частак і сіл спецыяльных аперацый, і гэта дакладна не для трэніровак» Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета пракаментаваў тэлеканалу «Белсат» інфармацыю аб магчымым правядзенні мабілізацыі ў Беларусі ў бліжэйшы час: «Інфармацыя мае пад сабой вельмі сур’ёзныя падставы. Пытанне пра дату застаецца адкрытым. Але праведзена шмат дарагіх падрыхтоўчых мерапрыемстваў, якія проста так ніхто ніколі не праводзіць: вельмі сур’ёзна разгорнута прыватная беларуская кампанія «ГардСэрвіс», нанята вялікая колькасць супрацоўнікаў на вялікія заробкі, праведзены комплекс мерапрыемстваў па павышэнні боегатоўнасці частак і сіл спецыяльных аперацый — такога не рабілася яшчэ ніколі ў гісторыі самастойнай Беларусі, і гэта дакладна не для трэніровак. Таксама Валерый Сахашчык паведаміў, што паспяхова адбываецца фарміраванне і камплектаванне беларускай вайсковай часткі ў складзе Узброеных Сіл Украіны. Адносна беларускіх сілавікоў, якія застаюцца на службе Сахашчык заўважыў: «Кожнаму разумнаму чалавеку павінна быць зразумела, што рэжыму засталося зусім няшмат, і ўсе гэтыя людзі пасля могуць стаць фігурантамі крымінальных спраў. І таму кожны разумны чалавек зараз павінны — няхай не рабіць подзвігаў, але — не здзяйсняць подласці. Каб пасля з чыстым сумленнем можна было жыць у нармальнай новай краіне» Поўная гутарка — па спасылцы. @CabinetBelarus