«Кантроль над грамадзянамі праз камеры назірання будзе ўзмоцнены ў некалькі разоў»
Прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў на падставе інфармацыі«Байпола» паведаміў пра планы рэжыму на усталяванне 50 тысяч новых камерназірання з праграмным забеспячэннем «Kipod» для распазнавання твараў.
У рамках падрыхтоўкі да запуску плана «Перамога» Азараў заклікаў беларусаў засвоіць базавыя правілы, якія дазваляюць пазбегнуць кантролю, што ажыццяўляецца рэжымам праз камеры назірання.
@CabinetBelarus