Марыя Калесьнікава застаецца ў хірургічным аддзяленьні лякарні пад аховай міліцыі.
Паводле крыніцаў Свабоды, зь лекараў, мэдсясьцёр і санітарак хірургічнага аддзяленьня ўзялі падпіску аб неразгалошваньні.
«Хоць і так мэдыкі ня маюць права казаць староньнім асобам пра стан здароўя любога хворага. Гэта ж урачэбная таямніца, ёсьць адпаведны артыкул у крымінальным заканадаўстве. Тут жа яшчэ і пагражалі пакараньнем да шасьці гадоў турмы. Не казалі, па якім артыкуле».
https://rferl.link/nbzb