⚡️Фігурантам «справы АГСБ» прысудзілі ад 14 да 20 гадоў калоніі
У Мінскім абласным судзе сёння вынесены прысуд па «справе Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі». Пяці фігурантам прысудзілі ад 14 да 20 калоніі.
Ім інкрымінаваліся тры эпізоды — спроба падрыва вузла сувязі Вайскова-марскога флоту Расіі ў Вілейцы, замах на прапагандыста Рыгора Азаронка і спроба знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах.
Абвінавачаным прысудзілі наступныя тэрміны:
🔹Наталлі Мацвеевай – 14 гадоў калоніі і штраф 400 базавых,
🔹Вадзіму Гулевічу – 18 гадоў калоніі і штраф 600 базавых,
🔹Кірылу Ашурку – 13 гадоў калоніі і штраф 400 базавых,
🔹Аляксею Глотаву – 20 гадоў калоніі і штраф 700 базавых,
🔹Дзмітрыю Сасноўскаму – 20 гадоў калоніі і штраф 700 базавых.
Чытаць па спасылцы