Обложка канала

Беларусь: события

Всё о событиях в Беларуси

Беларусь: события

4 года назад
Открыть в
🌿Жонка Алеся Бяляцкага пра рэакцыю мужа на Нобелеўскую прэмію міру: «Ён моцна ўражаны гэтай навіной» Старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі ўтрымліваецца ў СІЗА-1 ужо 17 месяцаў. Там жа праваабаронца дазнаўся, што ён стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Але на цырымонію ўручэння ён патрапіць не зможа — крымінальную справу супраць яго і іншых вясноўцаў накіравалі ў суд. У Беларусі Нобелеўскаму лаўрэату пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення за праваабарончую дзейнасць. Жонка Алеся Наталля Пінчук распавяла «Вясне», як яна ўспрыняла навіну пра прэмію і як гэта ўспрыняў сам Алесь, падзялілася меркаваннямі, ці паўплывае яна на яго сітуацыю і як цяпер адчувае сябе праваабаронца. «На спатканні бачна было, што для яго гэта таксама была вельмі нечаканая, але радасная навіна, і ён да гэтага часу не можа прыйсці ў сябе». Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3gOniKR 💌Падтрымаць Алеся: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму 💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz 💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon