Прадстаўнік па транзіце ўлады Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка звярнуўся да беларускіх чыноўнікаў
«Я не заклікаю вас звальняцца ці заяўляць публічна аб тым, што вы супраць палітыкі Лукашэнкі. Разумею, што сёння — гэта дарога ў турму, і што не кожны гатовы да наступстваў такога кроку. Але вы можаце сысці пасля заканчэння кантракта.
Сёння тыя чыноўнікі, якія яшчэ не сталі ўдзельнікамі злачынстваў рэжыму, могуць запісацца ў «Кадравы рэзерв для новай Беларусі» — праграму навучання для тых, хто забяспечыць функцыянаванне дзяржаўнага апарата ў пераходны перыяд і пачне ажыццяўляць рэформы. Мы гарантуем канфідэнцыйнасць і бяспеку для вашых асабістых звестак»
Поўны зварот - у відэа па спасылцы.