Сябры, хочам пракаментаваць заяву аб тым, што пяцярых беларусаў затрымалі нібыта за рэгістрацыю ў чат-боце палка Каліноўскага.
🔺 Не ўспрымайце і не распаўсюджвайце пасты з каналаў карнікаў як праўдзівыя навіны ад незалежных СМІ. Указаныя людзі не пакідалі свае дадзеныя ў чат-боте палка Каліноўскага.
🔺 Найбязпечней пісаць ў бот палка Каліноўскага, калі вы знаходзіцеся па-за РБ. Выязджайце з краіны самастойна, а потым пакідайце заяўку на ўступ праз чат-бот.
🔺 Не забывайце выдаляць боты, якім пішыце, па інструкцыі і відэа варыянт.
🔺 Правярайце арыгінальнасць ботаў, перш чым пісаць. Звяртайце увагу: у назве замест "L" вялікае "I", падвоеныя літары, "C" замест "S", "U" замест "A" і інш.
Шукайце адрасы ботаў толькі на афіцыйных каналах❗️
Будзьце пільныя, выконвайце правілы бяспекі і беражыце сябе!