⚡️У Рагачове затрымалі гурт Tor band
Сёння стала вядома, што 28 кастрычніка ў Рагачове затрымалі ўдзельнікаў гурта Tor band разам з жонкамі музыкаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманыя знаходзяцца ў жлобінскім ІЧУ — ім прызначылі па 15 сутак арышту.
Падрабязнасці высвятляюцца
Tor band — вядомы беларускі гурт. Іх кліпы на песні «Мы — не "народец"», «Жыве», «Кто, если не ты?!» набралі больш за мільён праглядаў на YouTube.
UPD. Папярэдне, затрымана можа быць 6 чалавек. 🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @@viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @@ViasnaSOS, @@SosViasna