Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў паведаміў пра ўгалоўную адказнасць за ўдзел у ваеннай агрэсіі і даў інструкцыі на выпадак пачатку мабілізацыі
1️⃣ У інтарэсах беларускага народа — сабатаж незаконнай мабілізацыі.
2️⃣ Галоўны фактар сабатажу — масавасць: рэсурсаў для пошуку і дастаўкі ўхілістаў у ваенкамат у рэжыму няма.
3️⃣ Калі вам, як ваеннаабавязанаму, можа прыйсці позва — стварыце ўмовы, каб вы яе не атрымалі: не адчыняйце дзверы, не атрымлівайце пошту, не адказвайце на тэлефанаванні і паведамленні з невядомых нумароў.
4️⃣ Нез’яўленне без паважных прычынаў на мерапрыемствы па прызыве ў армію на тэрміновую службу цягне за сабой ўсяго толькі адміністратыўнае пакаранне у выглядзе штрафа памерам да 5 базавых велічыняў.
5️⃣ У выпадку даказанага сістэматычнага ўхілення ад прызыву ў армію на тэрміновую службу — пагражае штраф або арышт або зняволенне да 2 гадоў.
6️⃣ Ухіленне ад прызыву па мабілізацыйным прадпісанні асобаў з воінскай спецыяльнасцю пагражае зняволеннем на тэрмін ад 2 да 7 гадоў.
7️⃣ Важна не трапіць у ваенкамат, бо тым, хто ўжо знаходзіцца ў арміі, за дэзертырства пагражае зняволенне тэрмінам ад 8 да 15 гадоў.
8️⃣ Ідэальны варыянт — пераехаць для пражывання не па месцы рэгістрацыі.
9️⃣ Калі вас затрымаюць і даставяць у ваенкамат — адмаўляйцеся выконваць загады: лепей трапіць у турму, чым загінуць
🔟 Магчымасці здацца ў палон можа не быць.
Мы значна ўзмацнілі інтэнсіўнасць падрыхтоўкі плана «Перамога». Калі вашыя дадзеныя састарэлі — прайдзіце апытанне ў арыгінальным чат-боце яшчэ раз, хто не праходзіў апытанне — зрабіце гэта зараз. Рыхтуйцеся абараняць вашую будучыню, разам з вамі рыхтуемся і мы.
https://youtu.be/pp7pAAFpiDk