Обложка канала

Беларусь: события

Всё о событиях в Беларуси

Беларусь: события

4 года назад
Открыть в
Што павінна быць у Канстытуцыі Беларусі, каб яна назаўсёды прадухіліла вяртанне дыктатуры? 1. Падкантрольнасць улады народу: прадстаўнікоў выбіраюць на свабодных выбарах. Органы ўлады справаздачацца перад грамадзянамі – спецыяльныя органы кантралююць працу сілавых органаў і сочаць за тым, як выдаткоўваюцца дзяржаўныя грошы. 2. Дзяржава служыць інтарэсам грамадзянаў: усе роўныя перад законам, гарантуюцца дэмакратычныя законы. 3. Падзел уладаў. Урад падпарадкоўваецца парламенту, паўнамоцтвы прэзідэнта значна скарачаюцца. Парламент, урад і суды самастойныя ў межах сваіх паўнамоцтваў. 4. Мясцовае самакіраванне. Грамадзяне самі выбіраюць мясцовую ўладу, якая самастойна прымае рашэнні і справаздачыцца перад імі. 5. Дзяржава гарантуе абарону ў адпаведнасці з законам. Суды – незалежныя, чыноўнікам зарабаняецца ўмешвацца ў судовыя справы. Дадзены праект быў пазітыўна ацэнены 40 спецыялістамі ў галіне канстутыцыйнага права, некалькімі міжнароднымі арганізацыямі і шэрагам еўрапейскіх парламентаў. У гэтым відэа распавядаецца падрабязней пра праект Канстытуцыі, што ў ім павінна быць, хто працуе над праектам. Праект Канстытуцыі дагэтуль на стадыі распрацоўкі, далучыцца да абмеркавання можа кожны: kanstytucyja.online https://youtu.be/2lrxwt2xZgw