Обложка канала

Беларусь: события

Всё о событиях в Беларуси

Беларусь: события

4 года назад
Открыть в
Пазіцыя Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці Грузіі Вiзiт Лукашэнкi ў Абхазiю сведчыць пра яго палітычнае банкруцтва і поўную залежнасць ад Крамля. Такiя безадказныя паводзіны нелегітымнага рэжыма ствараюць небяспечны прэцэдэнт на тле незаконных рэферэндумаў Расійскай Федэрацыі ва Украіне і падрываюць нацыянальныя інтарэсы Беларусi. Любыя далейшыя дзеянні рэжыма па прызнанні незалежнасці Абхазіі, а таксама Паўднёвай Асеціі або іншых акупаваных Расіяй тэрыторый трэба расцэньваць як незаконныя і юрыдычна нікчэмныя. Персанальная пазіцыя Лукашэнкі ад моманту страты ім легітымнасці ў 2020-м годзе не адлюстроўвае волі беларускага народа. Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі заяўляе пра падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Грузii.